Беларуская Служба

Затрыманні па «справе Гаюна» не спыняюцца

17.12.2025 16:30
Праваабаронцы маюць інфармацыю пра як мінімум 127 пацверджаных фігурантаў справы, змешчаных пад варту.
Лагатып закрытага праекта «Беларускі Гаюн»Tэлеграм-канал «Беларускі Гаюн»

У Беларусі працягваюцца затрыманні па крымінальнай справе, звязанай з маніторынгавым праектам «Беларускі Гаюн». Апошні выпадак затрымання чалавека па гэтай справе, пра які вядома праваабаронцам, адбыўся ў снежні.

Агулам «Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 127 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна большая.

Суды па гэтай справе працягваюцца дагэтуль па ўсёй краіне. Фігурантам «справы Гаюна» прызначаюць як « хатнюю хімію», так і «хімію» з накіраваннем і калонію.

Нагадваем, «Беларускі Гаюн» быў заснаваны пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Ён збіраў і публікаваў інфармацыю пра перасоўванне па тэрыторыі Беларусі расійскай ваеннай тэхнікі. Праект спыніў працу 7 лютага 2025 года пасля таго, як доступ да чату праекта атрымалі сілавікі.
аз

Колькасць затрыманых па «справе Гаюна» набліжаецца да сотні

14.10.2025 08:11
Затрыманні па «справе Гаюна» не спыняюцца па ўсёй Беларусі, але большая частка – у Гомельскай вобласці.