Беларуская Служба

За палітыку асудзілі кандыдатку біялагічных навук, лаўрэатку стыпендыі Лукашэнкі для таленавітай моладзі

20.12.2025 13:34
Кацярына Каляснёва 10 гадоў адпрацавала ў Акадэміі навук.
Аўдыё

У Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд 46‑гадовай кандыдатцы біялагічных навук Кацярыне Каляснёвай. Даследчыцу судзілі па ч. 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Гэта можа быць як «справа Гаюна», так і дапамога палітвязням. Кацярына атрымала «хатнюю хімію», піша nashaniva.com.

Каляснёва нарадзілася ў Гомелі. Скончыла біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2002) і пайшла па навуковай лініі. У 2005 годзе яна скончыла аспірантуру Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Акадэміі навук і засталася працаваць у інстытуце — спачатку як малодшы навуковы супрацоўнік, пасля як старшы навуковы супрацоўнік.

У 2009 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 2011 годзе мела стыпендыю Аляксандра Лукашэнкі для таленавітых маладых навукоўцаў.

З 2015 да 2021 года Каляснёва працавала ў Навукова-практычным цэнтры гігіены.

Мае больш за 70 навуковых публікацый.

вх