Беларуская Служба

За 2025 год асудзілі не меней за 1254 чалавекі

29.12.2025 12:03
Самы распаўсюджаны від пакарання па палітычна матываваных крымінальных артыкулах – абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).
Дадзеныя ПЦ Вясна.

З іх 899 мужчын (72%), 355 (28%) жанчын. Сярод агульнай колькасці асуджаных 45 чалавек пенсійнага веку: 27 жанчын і 18 мужчын. Сёлета ў краіне працягваецца практыка завочных судоў. У 2025 годзе ў парадку спецвытворчасці асудзілі мінімум 30 чалавек.

Самы распаўсюджаны від пакарання па палітычна матываваных крымінальных артыкулах – абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Да «хатняй хіміі» асудзілі як мінімум 555 чалавек, да «хіміі» – мінімум 42 чалавекі, да пазбаўлення волі – мінімум 306 чалавек. Самай папулярнай нагодай для палітычных крымінальных судоў застаецца ўдзел у акцыях пратэсту – паводле арт. 342 КК асудзілі не меней за 643 чалавекі.

Вясна/ав