Беларуская Служба

СБУ затрымала агента расійскіх і беларускіх спецслужбаў, які каардынаваў атакі на кіеўскія электрастанцыі

29.12.2025 12:24
Па заданні Памежнага камітэту Беларусі мужчына шпіёніў за пазіцыямі ўкраінскіх вайскоўцаў.
          ,             .
Па загаду Памежнага камітэту Беларусі мужчына шпіёніў за месцамі размяшчэння войскаў, а па ўказанні Расійскай Федэрацыі каардынаваў атакі на энергетычныя аб'екты ў Кіеўскай вобласці.Фота з адкрытых крыніц

Служба бяспекі затрымала ў Кіеве агента, які адначасова працаваў на расійскія і беларускія спецслужбы. Па загаду Памежнага камітэту Беларусі ён шпіёніў за месцамі размяшчэння войскаў, а па ўказанні Расійскай Федэрацыі каардынаваў атакі на энергетычныя аб'екты ў Кіеўскай вобласці.

Задакументавана, як агент спачатку вёў назіранне з акна ўласнай кватэры за перыметрам адной са сталічных ЦЭЦ.

Затым ён правёў дадатковую разведку паблізу гэтага абʼекта, каб высветліць яго тэхнічны стан пасля нядаўняга варожага абстрэлу Кіева.

Падазраваны перадаў сабраную інфармацыю варожым спецслужбам для далейшага абстрэлу электрастанцыі.

У выпадку выканання задач ён разлічваў на далейшую «эвакуацыю» за межы Украіны. Для гэтага ён падрыхтаваў тактычны заплечнік з неабходнымі рэчамі, якія планаваў выкарыстоўваць падчас незаконнага перасячэння мяжы.

Паводле інфармацыі следства, затрыманы – мясцовы майстар, якога расійскія і беларускія спецслужбы завербавалі праз Telegram-каналы, дзе ён публікаваў пракрамлёўскія каментары.

Затрыманаму паведамілі аб падазрэнні па ч. 2 арт. 111 Крымінальнага кодэкса Украіны (дзяржаўная здрада, учыненае ва ўмовах ваеннага становішча). Мужчына знаходзіцца пад вартай і яму пагражае пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.

вх