Беларуская Служба

У Беларусі падлеткаў абвінавацілі ў супрацоўніцтве з украінскімі спецслужбамі і асудзілі на 10-13 гадоў

29.12.2025 14:45
Падлеткаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў» асудзілі на 10-13 гадоў калоніі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/FotoDax

Увесну 2025 года на дзяржТВ паведамілі аб затрыманні групы падлеткаў, якія, паводле версіі абвінавачання, супрацоўнічалі з украінскімі спецслужбамі. Як стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна», маладых людзей асудзілі да 10-13 гадоў калоніі.

Прапагандысты на канале АНТ тады расказвалі, што падлеткі аб'ядналіся ў «анархісцкую ячэйку» пад назвай «Чорныя салаўі». Кіраўніцай абʼяднання назвалі 16-гадовую ўкраінку Марыю Місюк. Яе нядаўна вярнулі на радзіму разам з яшчэ некалькімі грамадзянамі Украіны, затрыманымі ў Беларусі.

Сярод затрыманых падлеткаў была 16-гадовая Аляксандра Пуліновіч. Яна вучылася ў адной з мінскіх школ, планавала стаць ветэрынарам. У СІЗА яе некалькі разоў змяшчалі ў карцар. Вядома таксама, што ў зняволенні Аляксандра працягвала навучанне і здавала ЦТ.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аляксандру Пуліновіч асудзілі на 10 гадоў і тры месяцы калоніі, Марыя Місюк была асуджана на 13 гадоў калоніі, Зміцер Захарошка – на 10 гадоў і шэсць месяцаў калоніі, Трафім Барысаў і Сяргей Жыгалёў – на 12 гадоў калоніі, Данііл Герасімаў – на 10 гадоў20 калоніі і штраф.

вх