«З 19 снежня ўсе 83 вызваленыя палітвязні, якія вырашылі застацца ў Польшчы, папрасілі міжнароднай абароны», – паевдаміў Латушка.
Павел Латушка падзякаваў міністэрствам унутраных і замежных спраў Польшчы, а таксама Памежнай ахове Польшчы і Упраўленню па справах замежных грамадзян за салідарнасць і эфектыўную дапамогу дэпартаваным беларусам.
«Польшча ў чарговы раз даказала, што зʼяўляецца сапраўдным сябрам Беларусі», – адзначыў ён.
«Радыё Свабода» паведаміла, што былыя палітвязні падалі заявы аб абароне ў Варшаве, Уроцлаве, Гданьску і Беластоку.
Польская памежная служба выказала гатоўнасць прымаць дакументы таксама на працягу выхадных (...) да пачатку святаў, каб максімальна спрыяць паскарэнню працэдуры легалізацыі ў Польшчы.
13 снежня ўлады Беларусі вызвалілі 123 палітвязняў, іх вывезлі прымусова з Беларусі ва Украіну і Літву. Сярод вызваленых былі грамадзянін Польшчы Раман Галуза, беларуская апазіцыйная актывістка Марыя Калеснікава і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.
Вызваленне стала магчымым дзякуючы пагадненню са Злучанымі Штатамі. Раней беларускія СМІ паведамлялі, што Злучаныя Штаты здымуць санкцыі на калійныя ўгнаенні з Беларусі. Калійная соль зʼяўляецца ключавым інгрэдыентам угнаенняў, а Беларусь зʼяўляецца вядучым вытворцам у свеце.
Паводле PAP/вх