Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня. Гэта медык Уладзіслаў Абушэнка, які быў на хатняй хіміі, а таму не ўваходзіў у спіс трампаўскіх «1300 палітвязняў», паведамляе «Наша Ніва».
Яму 30 гадоў, ён працуе лекарам-інфекцыяністам у 25‑й паліклініцы Мінска.
У лютым 2024 года сілавікі апублікавалі відэа з затрыманым Уладзіславам. Прыкладна тады ён і быў арыштаваны – за ўдзел у пратэстах 2020 года. Хутчэй за ўсё, два месяцы да суда Абушэнка правёў у СІЗА. У красавіку 2024 года хлопца адпусцілі дадому, прысудзіўшы хатнюю хімію. Дакладны тэрмін невядомы – гэта маглі быць тыповыя 2‑3 гады. У маі 2024 года прысуд увайшоў у дзеянне.
Калі Абушэнка пачаў адбываць пакаранне прыкладна ў чэрвені 2024 года, то да даты памілавання ён правёў на хатняй хіміі ўжо амаль два гады – больш за паўтара года дома плюс месяцы ў СІЗА, палічаныя двайным каэфіцыентам.
Калі Абушэнку далі два гады хатняй хіміі, то яму заставалася пражыць з абмежаваннямі лічаныя дні. Калі ён атрымаў тры гады – то заставаўся яшчэ год.
Адметна, што Уладзіслаў меў статус «былога палітвязня» – за тыя месяцы, што правёў у СІЗА.
вс