Сузаснавальнік і былы кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак абвясціў аб заснаванні новай ініцыятывы дапамогі: Belaid. Ён плануе запусціць дабрачынную платформу ўзаемадапамогі, якой змогуць карыстацца «ўсе, хто лічыць сябе беларусам» – і ў Беларусі, і ў эміграцыі.
Цяпер Стрыжак збірае каманду валанцёраў для пабудовы платформы і пошуку рэсурсаў, а таксама грошы на адміністратыўныя выдаткі, распрацоўку платформы і сайта, паведамляе «Белсат».
Андрэй Стрыжак быў сузаснавальнікам і кіраўніком фонду BYSOL, але пакінуў фонд пасля скандалу. Некалькі беларускіх актывістак апавялі выданню «Еўрарадыё», што Стрыжак дасылаў ім фотаздымкі сваіх геніталіяў. Дзве дзяўчыны паказалі скрыншоты ўсіх паведамленняў. Стрыжак прызнаў, што «рабіў рэчы, якімі не ганарыцца», прызнаў праблему з сексуальнай залежнасцю.
Па двух месяцах унутранага разбірання Стрыжака пакінулі ў фондзе, пазбавіўшы кіроўных і прадстаўнічых функцыяў. Незалежная камісія выявіла 12 выпадкаў недапушчальных паводзінаў і рэкамендавала цалкам спыніць супрацу са Стрыжаком. Ён пастанавіў канчаткова пакінуць BYSOL 29 верасня мінулага года.
вс