Беларуская Служба

Кіпр падчас старшынства ў ЕС надасць увагу выкананню санкцый супраць Беларусі і Расіі

05.01.2026 11:40
Агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны, якая суправаджаецца незаконным уварваннем і акупацыяй, патрабуе безумоўнай прыхільнасці міжнароднаму праву. 
Сцяг Кіпра jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіпр, які з 1 студзеня 2026 года прыняў паўгадавое старшынства ў Радзе Еўрасаюза, засяродзіць увагу на выкананні санкцый ЕС у дачыненні да Расіі і Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай праграме старшынства, на якую спасылаецца svaboda.org.

У дакуменце падкрэсліваецца, што агрэсіўная вайна Расіі супраць Украіны, якая суправаджаецца незаконным уварваннем і акупацыяй, патрабуе безумоўнай прыхільнасці міжнароднаму праву. У праграме адзначаецца, што падвойныя стандарты непрымальныя для Еўрасаюза.

Таксама сярод ключавых выклікаў названыя гібрыдныя пагрозы і парушэнні паветранай прасторы ЕС, што, паводле Нікасіі, падкрэслівае неабходнасць умацавання абараназдольнасці і стратэгічнай аўтаноміі Супольнасці.

эж