Беларуская Служба

У Беларусі ўсё яшчэ застаюцца сотні фураў літоўскіх транспартных кампаній

13.01.2026 17:04
Гэта каля 900 адзінак тэхнікі.
        2025 .
Літоўскія фуры на стаянцы ў Беларусі ў лістападзе 2025 года.Фота: hrodna.life

У Беларусі дагэтуль застаюцца сотні транспартных сродкаў, якія належаць літоўскім перавознікам - паведамляе Белсат са спасылкай на звесткі асацыяцыі «Linava». Абмежаванні закранулі больш за сто кампаній і не менш як 900 адзінак тэхнікі. Перавознікі асцерагаюцца, што праз чатыры месяцы пасля затрымання машыны могуць быць канфіскаваныя.

Па дадзеных «Linava», на тэрыторыі Беларусі цяпер знаходзяцца каля 410 цягачоў і амаль 500 прычэпаў. У асацыяцыі падкрэсліваюць, што рэальныя лічбы могуць быць вышэйшыя, бо не ўсе кампаніі перадалі інфармацыю.

Літоўская мытня называе меншыя паказчыкі і сцвярджае, што частка тэхнікі ўжо вярнулася. Аднак перавознікі настойваюць: машыны, затрыманыя ў канцы кастрычніка — лістападзе, фактычна застаюцца арыштаванымі.

Дадатковую заклапочанасць выклікаюць фінансавыя страты. За захоўванне тэхнікі перавознікам выстаўляюць рахункі — каля 120 еўра за суткі, пры гэтым аплата не гарантуе вяртання машын.

Асацыяцыя «Linava» разглядае магчымасць судовых пазоваў, але заяўляе, што прыярытэтам застаецца дыпламатычнае ўрэгуляванне сітуацыі. Крызіс узнік пасля закрыцця Літвой памежных пунктаў пропуску напрыканцы кастрычніка і адказных абмежаванняў з боку Беларусі.

нг