Беларуская Служба

Палітвязнямі прызнаныя яшчэ дзевяць чалавек

14.01.2026 12:05
Праваабарончая супольнасць Беларусі выдала заяву аб прызнанні дзевяці вязняў палітзняволенымі.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) у дачыненні да Даніэля Ландсей-Кейты, Сяргея Гаруна, Максіма Леўшы, Анжэлы Сандалюк, Сяргея Сандалюка, Мікалая Ворана, Людмілы Аўтушка, Яўгена Малюгіна, паводле ч. 2 арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі) – Вадзіма Карпава, праваабарончая супольнасць Беларусі ацэньвае пераслед вышэй названых асоб, як палітычна матываваны і прызнае іх палітычнымі зняволенымі.

Праваабаронцы нагадалі таксама, што выступы грамадзянаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года «насілі стыхійны, самаарганізаваны характар», былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў, якія праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі і не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю.

Праваабарончыя арганізацыі Беларусі таксама чарговы раз запатрабавалі ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у паслявыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Нагадваем, на дадзены момант у Беларусі палітвязнямі прызнаныя 1 129 чалавек.

аз

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на вялізныя тэрміны нібыта за сувязь з Украінай

13.01.2026 14:21
36-гадовых Дзмітрыя і Вольгу Капузаў затрымалі 16 студзеня 2024 года.