Арганізацыі, якія дапамагаюць апошняй групе вызваленых палітвязняў, а ў Польшчы вырашылі застацца 83 чалавекі, пільна шукаюць гатовых дапамагчы шукаць жыллё.
Вераніка з ініцыятывы «Вольныя» гаворыць, што на дадзены момант гэта адна з пільных патрэб:
- Вось, напрыклад, зараз мы вельмі актыўна ў Варшаве шукаем людзей, хто можа дапамагчы шукаць жыллё для былых падазроных і глядзець кватэры. Прама зараз нам вельмі патрэбен такі рэсурс. І мы зараз шукаем людзей, якія гатовы дапамагаць менавіта па гэтай частцы.
Частка з 83 чалавек жыве ў шэлтарах, у знаёмых і сваякоў, частка зняла ўжо кватэры. аднак большасць жыве ў гатэлі, які аплачаны да 20 студзеня.
Каардынатарка ад «Вольных» дадае, што заўсёды можна прыйсці валанцёрам у любую арганізацыю, у прыватнасці, быць ментарам для былога палітвязня. Заўсёды можна данаціць на гуманітарныя арганізацыі. Гэтыя грошы выкарыстоўваюцца для таго, каб падтрымліваць падапечных, гаворыць Вераніка.
ав