Беларуская Служба

Пракуроры Мінскай вобласці з 2021 года накіравалі ў суды больш як 1 тыс. 400 заяў аб прызнанні матэрыялаў «экстрэмісцкімі»

19.01.2026 13:14
«Экстрэмісцкія» артыкулы адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксаў пасля падзей 2020 года актыўна выкарыстоўваюцца ўладамі для палітычнага пераследу грамадзян.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

У 2025 годзе пракуроры Мінскай вобласці накіравалі ў суды 334 заявы аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляе прэс-служба нагляднага органа.

Агулам за 2021–2025 гады органы пракуратуры Мінскай вобласці накіравалі ў суды звыш 1 тыс. 400 такіх заяў, піша «Позірк».

«Экстрэмісцкія» артыкулы адміністрацыйнага і крымінальнага кодэксаў пасля падзей 2020 года актыўна выкарыстоўваюцца ўладамі для палітычнага пераследу грамадзян.

У дакладзе праваабарончых арганізацый Article 19 і Human Constanta, апублікаваным 7 жніўня 2025 года, гаворыцца, што ў Беларусі «амаль любое іншадумства кляймуюць як «экстрэмізм» або «тэрарызм», гэта стала «асноўным інструментам рэпрэсій». Аўтары дакумента звярнулі ўвагу, што ў Беларусі пераслед «часта прымае абсурдныя формы – песні, мемы і анімэ рэгулярна лічацца праявамі экстрэмізму».

вс