Прэс-сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў паведаміў, што ў звароце прэзідэнта ЗША да Аляксандра Лукашэнкі прапануецца, каб Беларусь стала заснавальнікам Рады міру – арганізацыі, якую стварае Трамп, для ўрэгулявання сітуацыі ў Газе.
«У звароце Беларусі ў кантэксце ўрэгулявання сітуацыі ў Газе прапануецца стаць заснавальнікам Рады міру – новай міжнароднай арганізацыі, – паведамляе прэс-служба МЗС.
«Мы высока цэнім, што амерыканскі бок бачыць Беларусь, і гэта наўпрост пазначана ў тэксце звароту, як дзяржаву, гатовую ўзяць на сябе высакародную адказнасць за пабудову трывалага міру, і весці за сабой сілай прыкладу, інвеставаць у бяспечную і квітнеючую будучыню для будучых пакаленняў», – зазначыла МЗС.
Паводле знешнепалітычнага ведамства Беларусі, Лукашэнка «ўспрыняў прапанову станоўча».
«Наша пазіцыя такая: мы гатовыя прыняць удзел у дзейнасці Рады міру, улічваючы і спадзеючыся, што гэтая арганізацыя пашырыць свае рамкі і паўнамоцтвы далёка за межы прапанаванага ў ініцыятыве мандата. Гэта дазволіць ёй актыўна ўдзельнічаць у глабальных працэсах па ўрэгуляванні любых міжнародных канфліктаў, што, у рэшце рэшт, паспрыяе пабудове новай архітэктуры бяспекі, якая актыўна прасоўваецца Беларуссю ў апошнія гады», – напісала МЗС.
Раней падобнае запрашэнне ад Трампа атрымаў Уладзімір Пуцін.
вс