Беларуская Служба

«Вясна» паведамляе, што ў Беларусі за кратамі ўтрымліваюцца як мінімум 22 замежныя грамадзяне

20.01.2026 12:36
Палова з іх маюць грамадзянства Расіі.  
   ,     .
Польскі манах Гжэгаж Гавел, які сядзіць у беларускай турме. Фота: "Вясна" / Karmelici.pl

Паводле звестак Праваабарончага цэнтра «Вясна», з 2020 года ў Беларусі пад палітычны крымінальны пераслед патрапілі мінімум 100 замежных грамадзян, з іх 27 — жанчыны. Вядома, што з іх найменей 75 чалавек адправілі ў калоніі па крымінальных справах. У выніку памілаванняў пры садзейнічанні ЗША і ўкраінскага абмену былі вызваленыя не менш за 29 замежнікаў.

Пры гэтым, 22 грамадзян іншых краін застаюцца ўтрымлівацца ў беларускіх месяцах няволі. Гэта палітзняволеныя, якія маюць грамадзянства Расіі, Украіны, Літвы, Францыі, Латвіі, Польшчы. Двое грамадзян Польшчы ўтрымліваюцца за кратамі ў Беларусі паводле палітычных матываў. Гэта 27-гадовы польскі манах Гжэгаж Гавел, якога абвінавачваюць шпіянажы — нібыта за атрыманне плана беларуска-расійскіх вучэнняў. А другі – Томаш Бяроза, якога абвінавацілі ў агентурнай дзейнасці і шпіянажы. Яму прызначылі 14 гадоў калоніі.

Палова палітвязняў (11 чалавек), якія ўтрымліваюцца ў беларускіх турмах, маюць грамадзянства Расіі.  

«Вясна» паведамляе, што замежныя грамадзяне цяпер утрымліваюцца з кратамі за «агентурную дзейнасць», «шпіянаж», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «заклікі да санкцый», «удзел у дзеяннях, што груба парушае грамадскі парадак», «дыскрэдытацыю Беларусі», «акт тэрарызму» і нават «міжнародны тэрарызм». На дадзены момант шэсць замежнікаў утрымліваюцца за кратамі ў Беларусі ў сувязі з вайной ва Украіне. Пяць грамадзян іншых краін уключаны ў так званы «спіс тэрарыстаў».

нг