Апублікаваная інструкцыя, згодна з якой пашпарты грамадзян Беларусі, што знаходзяцца ў Іспаніі, будуць прызнавацца сапраўднымі нават пасля заканчэння тэрміну дзеяння — без неабходнасці атрымання cédula de inscripción.
Гэта стала вынікам дамоўленасцяў Офіса Святланы Ціханоўскай з уладамі Іспаніі. 20 чэрвеня 2025 году Святлана Ціханоўская дамовілася пра гэта з міністрам замежных справаў Хасэ Мануэлем Альбарэсам, дамоўленасці былі фіналізаваныя ў студзені 2026 г. пры падтрымцы іншых міністэрстваў.
яс