Беларуская Служба

Зяленскі раскрытыкаваў Захад за адсутнасць дапамогі беларусам у 2020 г.

23.01.2026 08:10
У Давосе прэзідэнт Украіны сказаў, што, калі б у 2020 годзе перамог народ Беларусі, то цяпер Пуцін не пагражаў бы Еўропе «Арэшнікам» з тэрыторыі Беларусі.
   , 22.01.2022
Уладзімір Зяленскі ў Давосе, 22.01.2022EPA/GIAN EHRENZELLER Strona: PAP/EPA.

«Калі ты адмаўляешся дапамагаць народу, які змагаецца за свабоду, наступствы заўжды негатыўныя. Беларусь у 2020 годзе гэта прыклад. Ніхто не дапамог іх народу. І цяпер — расійскія ракеты «Арэшнік» разгорнутыя ў Беларусі і дастаюць да большасці еўрапейскіх сталіц.

Гэтага не адбылося б, калі б беларускі народ перамог у 2020-м. І мы казалі нашым еўрапейскім партнёрам шмат разоў: дзейнічайце зараз супраць гэтых ракет у Беларусі. Ракеты ніколі не бываюць проста дэкарацыямі. Але Еўропа дагэтуль «у рэжыме Грэнландыі»: «можа калісьці хтосьці штосьці зробіць», сказаў Уладзімір Зяленскі трыбуны ў Давосе на Сусветным эканамічным форуме.

яс