Беларуская Служба

За «палітыку» асудзілі экс-вайскоўца з роты ганаровай варты

05.02.2026 20:52
Хутчэй за ўсё, гэта звязана са «справай Гаюна».
  ()
Максім Сямітка (злева) падчас службы/фота з старонкі «Вконтакте».

31‑гадовага Максіма Сямітку затрымалі амаль год таму і асудзілі паводле палітычнага абвінавачання – «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Хутчэй за ўсё, гэта звязана са «справай Гаюна», піша «Еўрарадыё».

Максім Сямітка нарадзіўся 8 студзеня 1995 года на Гомельшчыне. Падчас набору ў войска хлопец трапіў у роту ганаровай варты, якая ўдзельнічае ва ўрачыстых мерапрыемствах дзяржаўнага ўзроўню. Бяруць туды толькі маладых мужчын высокага росту з правільнымі рысамі твару. Дэмабілізаваўся Максім у 2016 годзе, калі меркаваць па сацсетках.

Пасля войска служыў у міліцыі, у Дэпартаменце аховы МУС. Сямітка быў міліцыянтам-кіроўцам у спецыяльным батальёне, служба якога звязана з аховай дыпламатычных прадстаўніцтваў. У 2019 годзе ён даслужыўся да звання старшага сяржанта міліцыі. Дзе працаваў апошнім часам – невядома.

У сацсетцы «Вконтакте» Сямітка апошні раз быў анлайн 23 лютага 2025 года – праз два тыдні пасля таго, як стала вядома пра ўзлом чата канала «Беларускі Гаюн». Віцебскі абласны суд прысудзіў яму «хімію» з накіраваннем ці калонію. У сацсеткі Сямітка не вярнуўся.

вс