Беларуская Служба

Лукашэнка: Да канца гэтага года мы павінны мець свае боепрыпасы да артылерыйскіх сістэм

10.02.2026 13:30
«Барані вас Гасподзь сарваць гэтае мерапрыемства па тэрмінах», – папярэдзіў чыноўнікаў за адказнасць па тэрмінах.
           -
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях аснашчэння Узброеных Сіл і развіцця ваенна-прамысловага комплексу Беларусіbelta.by

Да канца гэтага года ў Беларусі павінна быць наладжана вытворчасць айчынных боепрыпасаў да артылерыйскіх сістэм. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 10 лютага на нарадзе па пытаннях аснашчэння Узброеных Сіл і развіцця ваенна-прамысловага комплексу Беларусі, паведамляе «Наша Ніва».

«Перад намі стаяла калісьці пытанне аб уласнай вытворчасці патронаў. Мы гэтае пытанне вырашылі. Гранатамёты будуць мець сваё месца ў любым баі, асабліва ў нас, у сувязі з тымі ўмовамі, якімі мы маем, прыроднымі ўмовамі. Таму стрэлы для гранатамётаў павінны быць свае», – цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Беларускі дыктатар таксама папярэдзіў за адказнасць па тэрмінах: « І хачу папярэдзіць усіх – барані вас Гасподзь сарваць гэтае мерапрыемства па тэрмінах».

Ён зноў загаварыў пра пагрозу, гэтым разам – з боку Польшчы, але «з улікам спецыяльнай ваеннай аперацыі Расійскай Федэрацыі».

«Нарошчванне вайсковай кампаненты ля нашых межаў, асабліва з боку Польшчы, нас не проста насцярожвае. Мы разумеем, што гэта проста так не робіцца. Людзі грошы проста так на танкі і боепрыпасы не марнуюць. Таму ў свой час мною было прынята рашэнне з улікам спецыяльнай ваеннай аперацыі Расійскай Федэрацыі заняцца ўмацаваннем нашай абараназдольнасці яшчэ ў больш сур'ёзных маштабах», – сказаў ён.

аз

Для замены пашпарта будуць патрабаваць спраўку з ваенкамата

10.02.2026 08:45
З 11 лютага 2026 года ўступае ў сілу ўказ, якім прадугледжана новая адміністрацыйная працэдура – "Выдача даведкі аб адносінах да воінскага абавязку".