Беларуская Служба

Чарговую беларуску асудзілі за «экстрэмізм» пасля вяртання з Польшчы

19.02.2026 09:42
Пасля вяртання з Польшчы лукашысты арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips Алену Змушко. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням, паведамляе «Наша Ніва».
Ілюстрацыйнае фотаФота: TUT.BY

Гамяльчанцы Алене Змушко 39 гадоў. Апошнія гады яна з сям'ёй жыла ў Варшаве. Там у лютым 2021 года Алена стала сузаснавальніцай і вядучым бізнэс-аналітыкам стартапа GlobalTips, які дапамагае ўстановам перайсці ў «лічбу». 

Вядома, што Алена перыядычна вярталася ў Беларусь. 13 лістапада 2024 жанчына ехала дадому разам з сынам, каб наведаць бацькоў. Але яе затрымалі і кінулі ў СІЗА.

Алену асудзілі ў Гродзенскім абласным судзе. 24 лістапада 2025 года ёй вынеслі прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — тры гады калоніі. Нядаўна ён уступіў у сілу.

Па звестках праваабаронцаў, Алену абвінавацілі ў дапамозе палітвязням. Зараз палітзняволеная знаходзіцца ў жаночай папраўчай калоніі №4.

Крыніца: «Наша Ніва»/юл