Беларуская Служба

Як беларусы змогуць стаць рускімі? Дзярждума РФ прапанавала новы дакумент

19.02.2026 14:10
Перавагай дзеля яго атрымання можа быць прыналежнасць да РПЦ і дзейнасць у СМІ, накіраваная на абарону рускай культуры і інтарэсаў Расіі.
Ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock/GIOIA PHOTO

Дэпутат Дзярждумы РФ Міхаіл Дзялягін прапанаваў увесці «карту рускага» для замежнікаў, якія даказалі сувязь з Расіяй і рускай культурай. Па аналогіі з «картай паляка» дакумент дазволіць уладальнікам хутчэй атрымліваць візу, працаваць і вучыцца ў Расіі, а таксама аблегчыць атрыманне віду на жыхарства і грамадзянства, паведамляе старонка absatz.media.

«Карту рускага» змогуць атрымаць, напрыклад, этнічныя ўкраінцы і беларусы, якія маюць рускіх продкаў, а таксама замежнікі, якія актыўна ўдзельнічаюць у папулярызацыі рускай культуры і мовы.

Уладальнікі павінны ведаць рускую мову або праяўляць гатоўнасць яе вывучаць. Перавагай можа быць прыналежнасць да Рускай праваслаўнай царквы ці дзейнасць у СМІ, накіраваная на абарону рускай культуры і інтарэсаў Расіі. Адмова ў выдачы «карты рускага» будзе для тых, хто ваяваў супраць Расіі, удзельнічаў у забароненых арганізацыях або дыскрэдытаваў рускую культуру і палітыку краіны.

Раней Дзялягін прапанаваў «візу талентаў» для паспяховых замежнікаў. Таксама міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў паведаміў, што з красавіка 2026 года расійскія пасольствы пачнуць выдаваць гадавыя дзелавыя візы кваліфікаваным іншаземцам.

Ужо з 28 сакавіка 2026 года расіяне змогуць пацвярджаць асобу пры засяленні ў гасцініцы з дапамогай QR-кода замест папяровага пашпарта. Таксама Дзярждума абмяркоўвае новы лічбавы фармат дакумента замест пашпарта.

аз

Вялікабрытанія абвастрае ўмовы ўезду для замежнікаў

18.02.2026 14:20
Без электроннага дазволу ETA больш у Вялікабрытанію не ўедзем.

Санкцыі Кіева маюць іншыя мэты, чым удар па Лукашэнку, лічыць украінскі дыпламат

19.02.2026 12:12
Паводле яго, санкцыі носяць выключна палітычны характар і маюць вось гэтыя дзве палітычныя мэты.