Беларуская Служба

У Мінску затрымалі каталіцкую сям’ю кнігавыдаўцоў

23.02.2026 12:29
Затрымалі ўсіх - мужа, жонку ды іх дачок. 
.
Ілюстрацыя. Беларускія кнігіПавел Залескі/Беларуская служба Польскага радыё/polskieradio.pl/396

У выніку масавых затрыманняў выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў, якія адбыліся на мінулым тыдні ў Мінску, была затрыманая каталіцкая сям’я Багдановічаў. Аб гэтым паведамляе «Хрысціянская візія».

Верагодна, Алену і Вацлава разам з іх дочкамі — Антанінай і Вікторыяй — затрымалі ў сувязі з іх дзейнасцю ў выдавецтве «Тэхналогія». На старонцы выдавецтва ў Facebook з’явілася паведамленне, што яно часова не працуе «з пэўных прычын». Вацлаў і Вікторыя таксама з’яўляюцца аўтарамі ўласных кніг, якія публікаваліся на беларускай мове.

Па папярэдняй інфармацыі, на волю былі адпушчаныя толькі Алена і Антаніна Багдановічы. Што адбываецца з Вацлавам і Вікторыяй – невядома.

нг

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала грамадзяніна Беларусі, падазраванага ў шпіянажы

23.02.2026 11:00
Верагодна, мужчына працаваў на беларускую разведку на тэрыторыі Польшчы, Германіі і Літвы.