Беларуская Служба

Беларускае выдавецтва, што працуе ў Кракаве, у Беларусі прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем»

23.02.2026 15:56
На мінулым тыдні ў Беларусі прайшла аблава сярод выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў.
.
Ілюстрацыя.Фота: Shutterstock/New Africa

Беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Адпаведнае рашэнне было прынятае КДБ 16 лютага.

На сайце выдавецтва пазначана:

«Еўрапейскае беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher мае офіс у Кракаве. У ім працуюць беларусы, што былі вымушаны пакінуць радзіму. Мы імкнемся ствараць папулярныя беларускія кнігі і настолкі. 16 лютага 2026 года КДБ Беларусі прызнала выдавецтва экстрэмісцкім фармаваннем. Калі ласка, улічвайце гэта, калі жывяце ў Беларусі».

На мінулым тыдні ў Беларусі прайшла аблава сярод выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў. У выніку прыпыніла працу, напрыклад, незалежнае выдавецтва «Тэхналогія».

Крыніца: ПЦ "Вясна"

нг

У Мінску затрымалі каталіцкую сям’ю кнігавыдаўцоў

23.02.2026 12:29
Затрымалі ўсіх - мужа, жонку ды іх дачок.