Беларуская Служба

Пасля трох спакойных дзён Літва зноў зафіксавала спробы парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі

25.02.2026 13:42
Папярэдні раз такія спробы фіксаваліся 20 лютага.
Літоўскі памежнік на ахове мяжы з БеларуссюКрыніца: State Border Guard Service/Lithuania/X

За мінулыя суткі, 24 лютага, Літва перадухіліла восем спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, вынікае з інфармацыі на сайце Службы аховы дзяржаўнай мяжы балтыйскай дзяржавы.

Папярэдні раз такія спробы фіксаваліся 20 лютага (дзевяць).

Згодна з праведзеным «Позіркам» аналізам даных згаданага памежнага ведамства, ад пачатку года на літоўска-беларускім участку перадухілена 34 спробы парушэння мяжы (1, 6, 19, 20 студзеня – тры, 10, адна, адна, а таксама 16, 20, 29 лютага – дзве, дзевяць, восем). Гэта ў 2,8 раза менш, чым за аналагічны перыяд 2025 года, калі такіх спробаў было 96.

вс