Беларуская Служба

З Гродна запусцяць яшчэ тры аўтобусы ў Варшаву

25.02.2026 15:50
Усе аўтобусы будуць праходзіць праз пункт пропуску «Бераставіца».
Кіроўца аўтобуса Ground Picture/shutterstock

З 1 сакавіка з’явяцца тры дадатковыя рэйсы аўтобусаў з Гродна ў Варшаву.

Як распавялі прадстаўнікі сэрвісу па продажы білетаў «Атлас Бас», па дарозе яны будуць спыняцца ў Беластоку, паведамляе «Наша Ніва»

Новыя рэйсы будуць адпраўляцца ў Варшаву з Гродна ў 03:00 і 05:15. Назад з польскай сталіцы аўтобусы будуць выязджаць у 09:45 і 18:30.

Адпраўленне з Беластока ў Гродна – у 12:25 і 21:10. Перавозчыкам выступае «Флайбус».

Яшчэ адзін рэйс з 1 сакавіка арганізуе польскі перавозчык Białystok Ekspres. Выезд з Гродна – у 03:15. У зваротны шлях аўтобус адправіцца з Варшавы ў 10:00, а ў 13:00 ён выязджае ўжо з Беластока.

На ўсіх рэйсах кошт паездкі ў Варшаву складзе 130 рублёў, у Беласток – 100. Усе аўтобусы будуць праходзіць праз пункт пропуску «Бераставіца».

У апошні час чэргі на мяжы на КПП «Бераставіца» не назіраюцца.

вс

здымак ілюстрацыйны