Беларуская Служба

«Беларусы ў выгнанні – гэта людзі, якім патрэбная абарона і комплексны еўрапейскі падыход да легалізацыі»

26.02.2026 12:50
Падчас сустрэчы амбасадараў Камітэта міністраў Рады Еўропы ў Страсбургу Святлана Ціханоўская закранала тэму легалізацыі беларусаў.
Святлана Ціханоўская ў студыі Беларускай службы Польскага радыёКрыніца: Беларуская служба Польскага радыё/Барыс Судзін

25 лютага ў Страсбургу адбылася сустрэча-брыфінг амбасадараў Камітэта міністраў Рады Еўропы з удзелам Святланы Ціханоўскай, паведамляе Telegram-канал дэмакратычнай лідаркі Беларусі.

Мерапрыемства было арганізаванае місіямі Еўрапейскага Саюза і Польшчы. Лідарка падзякавала краінам Еўропы за салідарнасць з беларускім народам, падтрымку палітвязняў і прынцыповую пазіцыю непрызнання рэжыму Лукашэнкі.

Падчас сустрэчы абмеркавалі шэраг ключавых пытанняў:
• візавую палітыку і мабільнасць беларусаў у ЕС;
• праблемы з дакументамі і пашпартамі;
• падтрымку Украіны і сітуацыю з беларускімі добраахвотнікамі;
• вызваленне палітвязняў і дапамогу вызваленым і дэпартаваным;
• санкцыйную палітыку;
• прыцягненне рэжыму да адказнасці;
• транснацыянальныя рэпрэсіі і злоўжыванні праз Інтэрпол;
• падтрымку незалежных медыя і культуры.

Падчас брыфінгу Святлана Ціханоўская звярнула, між іншым, увагу на праблемы з легалізацыяй мігрантаў з Беларусі.

«Мы працуем з краінамі ЕС і з DG HOME, каб знайсці комплекснае рашэнне для беларусаў у Еўропе, каб людзі не станавіліся асобамі без грамадзянства. Па нашай просьбе Іспанія прызнала пратэрмінаваныя пашпарты, Данія і Нарвегія пачалі выдаваць пашпарты замежніка беларусам. У Літве дзейнічаюць дакументы на тры гады, Польшча выдае міжнародную абарону. Гэта добрыя прыклады, якія трэба пашыраць», – заявіла Святлана Ціханоўская.

аз

Ціханоўская назвала ганьбай галасаванне афіцыйнага Мінска супраць рэзалюцыі ГА ААН па Украіне

25.02.2026 12:21
24 лютага Беларусь, як і Расія, а таксама яшчэ 10 дзяржаў, прагаласавала супраць рэзалюцыі Генеральнай асамблеі ААН аб падтрыманні трывалага міру ва Украіне.