Беларуская Служба

Мікалай Статкевіч прапануе стварыць корпус з беларускіх добраахвотнікаў і размясціць яго каля ўкраінска-беларускай мяжы

02.03.2026 13:06
Яго задачай будзе недапушчэнне паўторнай агрэсіі супраць Украіны з беларускай тэрыторыі.
Мікалай Статкевіч screen/youtube, канал Мікалая Статкевіча на You Tube

Нядаўна вызвалены беларускі палітык Мікалай Статкевіч разважае, як прадухіліць небяспеку з боку Расіі, якая можа здзейсніць паўторны напад на Украіну з напрамку Беларусі. Былы палітвязень, адзін з заснавальнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў прапануе стварыць міратворчы корпус і размясціць яго каля беларуска-ўкраінскай мяжы.

“Вядома, што на тэрыторыі Польшчы ўжо тысячы маладых беларусаў, змушаных пад пагрозай рэпрэсій пакінуць сваю краіну, прайшлі вайсковую падрыхтоўку. Мы прапануем сфармаваць з іх Беларускі міратворчы добраахвотніцкі корпус. Мы заклікаем еўрапейскія краіны забяспечыць Корпус фінансава, таксама баявым рыштункам, узбраеннем і вайсковай (у тым ліку і цяжкай) тэхнікай.

Прапануем размясціць корпус каля беларуска-ўкраінскай мяжы, дзе яго задачай будзе недапушчэнне паўторнай агрэсіі супраць Украіны з беларускай тэрыторыі”, - напісаў Мікалай Статкевіч.

Паводле ягонай задумы, задачай корпуса будзе таксама процідзеянне спробам расійскай агрэсіі супраць краін Балтыі з тэрыторыі Беларусі і сілавое прымушэнне Масквы да вываду сваёй ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі.

Аўтар звярнуўся да лідараў еўрапейскіх краін з просьбай разгледзець гэты план і даць беларусам шанец самім уратаваць сваю краіну, Еўропу і свет. Ён заклікаў еўрапейскіх партнёраў далучыцца да працы па прасоўванню і рэалізацыі гэтага плана.

Мікалай Статкевіч: За кратамі амаль фізічна адчуваў цеплыню беларусаў 

01.03.2026 12:33
Былы палітвязень таксама заявіў, што спробы ўладаў разбурыць чалавечую салідарнасць апынуліся марнымі.