2 сакавіка адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па адзначэнні 25 сакавіка. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету, Офіса Святланы Ціханоўскай, палітычных партыяў, а таксама суарганізатары акцыяў у Вільні і Варшаве.
Агульным галасаваннем на пасаду старшыні быў абраны Павел Севярынец, паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
Мэта аргкамітэта – вызначыць агульныя прыярытэты і асноўныя пасланні сёлетняга святкавання Дня Волі, а таксама каардынаваць і падтрымліваць арганізацыю мерапрыемстваў беларускімі супольнасцямі ў розных гарадах і краінах.
Задача аргкамітэта – спрыяць лепшай каардынацыі паміж ініцыятывамі і арганізатарамі акцыяў у розных гарадах.
Наступнае пасяджэнне плануецца ўжо на гэтым тыдні ў пашыраным складзе. На яго запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх супольнасцяў і ініцыятываў, якія займаюцца арганізацыяй акцыяў да Дня Волі па ўсім свеце.
Апошнія гады акцыі да Дня Волі адбываюцца ў розных краінах свету і арганізуюцца беларускімі арганізацыямі і суполкамі ў гарадах самастойна.
вс