Беларуская Служба

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі прэміяй імя Анджэя Вайды

09.03.2026 14:59
Яго дачка, Яна Пачобут, прыняла ўзнагароду ад імя бацькі.
  ( )    .
Яна Пачобут (у цэнтры) падчас цырымоніі ўручэння прэміі. Фота: facebook.com/SenatRP

Палітзняволенага журналіста і дзеяча польскай нацменшасці ў Беларусі Анджэя Пачобута ўзнагародзілі прэміяй імя Анджэя Вайды ў Кракаве. Яго дачка, Яна Пачобут, прыняла ўзнагароду ад імя бацькі, піша БАЖ са спасылкай на партал Kresy24.pl.

Цырымонія ўручэння прэміі адбылася падчас адкрыцця Года Анджэя Вайды ў Кракаве.

Падчас цырымоніі арганізатары падкрэслілі ролю Вайды не толькі ў развіцці сусветнага кінематографа, але перадусім у фармаванні маральных поглядаў.

— Анджэй Вайда распавядаў аб універсальных праблемах. Сучасны свет, усё больш складаны і незразумелы, патрабуе тлумачэнняў, якія шукаў для нас Анджэй Вайда. Хай гэты год наблізіць нас да гэтага візіянера і падштурхне думаць сумленна і смела, — падкрэсліла спікерка Сената Малгажата Кідава-Блоньска.

Лаўрэатаў ушанавалі за працу ў духу грамадскай салідарнасці. Акрамя Пачобута, прэмію таксама атрымала былая першая лэдзі, жонка прэзідэнта Польшчы Леха Валэнсы — Данута Валэнса.

вс