Беларуская Служба

Выйшлі ўспаміны Івонкі Сурвілы пра вайну

16.03.2026 15:27
Выхад кнігі прымеркаваны да 90‑х народзінаў Івонкі Сурвілы.
Выйшлі ўспаміны Івонкі Сурвілы пра вайну Крыніца: bellit.info

У выдавецтве Połackija Łabirynty выйшла кніга ўспамінаў старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы пад назвай «У восем гадоў я была на вайне», паведамляе bellit.info.

Кніга «У восем гадоў я была на вайне» — гэта ўспаміны страху і болю, якія перажыла васьмігадовая дзяўчынка Івонка, пакідаючы Беларусь разам з сям’ёю ў 1944 годзе. Сёння старшыня Рады БНР называе тыя дзесяць месяцаў найбольш небяспечнымі. Гэта гісторыя ўцёкаў паміж жыццём і смерцю, а таксама аповед пра бязмежную любоў бацькоў да сваіх дзяцей, якія разам перажываюць вайну.

Над перакладам кнігі працавалі Аляксей Федарэнка, Сяргей Падсасонны і Кшыштаф Жаброўскі. Выхад кнігі прымеркаваны да 90‑х народзінаў Івонкі Сурвілы.

Кнігу можна купіць на польскім маркетплэйсе Allegro.

вс