Беларуская Служба

У Беларусі затрымалі чарговага святара

20.03.2026 13:11
Агулам у сярэдзіне сакавіка былі затрыманыя яшчэ шэсць чалавек, якія звязаныя з цэрквамі.
Ксёндз Анатоль ПарахневічКрыніца: old.catholic.by

16 сакавіка быў затрыманы ксёндз Анатоль Парахневіч, пробашч парафіі ў вёсцы Альковічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці, паведаміў Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле праваабаронцаў, у сярэдзіне сакавіка былі затрыманыя яшчэ шэсць чалавек. Пяцёра з іх — хрысціянскія вернікі, двое — прэсвітары евангельскіх цэркваў. Вядома, што двух затрыманых пасля допытаў вызвалілі, а чацвёра дагэтуль застаюцца за кратамі.

Таксама праваабаронцы заяўляюць пра затрыманне пяці ўкраінскіх бежанцаў, якім дапамагалі цэрквы.

вс