Беларуская Служба

Для часткі вызваленых палітвязняў у Беларусі ўведзеныя строгія абмежаванні

21.03.2026 16:44
19 сакавіка па выніках чарговых перамоваў са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 палітвязняў.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock/Fanni_2021

Палітвязням, якіх вызвалілі 19 сакавіка пасля прыезду амерыканскіх дыпламатаў і якім дазволілі застацца ў Беларусі, высунулі строгія ўмовы знаходжання на свабодзе, паведамляе ініцыятыва рэпрэсаваных беларусак «Ружовыя касынкі».

Паводле інфармацыі, ім, у прыватнасці, забаронена выкарыстоўваць банкаўскія карты і афармляць ды карыстацца SIM-карткамі.

— Любое парушэнне, аж да нязначных, напрыклад, ужыванне алкаголю, можа прывесці да паўторнага зняволення. Таксама паведамляецца, што ў святочныя дні вызваленых могуць змяшчаць у ІЧУ або СІЗА, – гаворыцца ў паведамленні.

19 сакавіка па выніках чарговых перамоваў са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 палітвязняў. 235 чалавекам ён дазволіў застацца на радзіме, 15 экс-палітвязняў былі вывезеныя ў Літву. Пазней некаторыя з іх пераехалі ў Польшчу.

вс