Беларуская Служба

На Дзень Волі ў Беларусі часткова абмяжуюць інтэрнэт

24.03.2026 15:10
Абмежаванне закране тыя сайты, якія выкарыстоўваюць паслугу «віртуальны хостынг».
Ілюстрацыйны здымакфота: FLICKR/Blogtrepreneur/CC BY-SA 2.0

На Дзень Волі (з 24 да 26 сакавіка) ў Беларусі абмяжуюць доступ да віртуальнага хостынгу з-за межаў краіны. Аб гэтым папярэдзілі сваіх кліентаў айчынныя хостынг-правайдэры. Копія апавяшчэння ёсць у рэдакцыі «Люстэрка».

— У адпаведнасці з распараджэннем Аператыўна-аналітычнага цэнтра з 20.00 24 сакавіка да 08.00 26 сакавіка 2026 года беларускія хостынг-правайдэры абмяжуюць доступ да віртуальнага хостынгу з-за межаў Рэспублікі Беларусь, — гаворыцца ў апавяшчэнні.

Меры абумоўлены «пагрозамі для аб'ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем».

Абмежаванне закране не ўсе сайты, а толькі тыя, якія выкарыстоўваюць паслугу «віртуальны хостынг». Як правіла, гэта невялікія сэрвісы і ініцыятывы. Такія ж абмежаванні дзейнічалі падчас прэзідэнцкіх выбараў у студзені 2026 года. Тады доступ да віртуальнага хостынгу з-за межаў краіны быў абмежаваны з 25 па 27 студзеня.

аз

Урад Беларусі заявіў аб дасягненні гістарычнага рэкорду ў экспарце турпаслуг

12.03.2026 19:01
Паводле Савета міністраў, па выніках 2025 года, вырас таксама ўнутраны турызм.

У следчых ізалятарах забаранілі даваць інфармацыю аб арыштаваных не сваякам

18.03.2026 15:16
Праваабаронцам вядома, што падобныя забароны пачалі дзейнічаць у СІЗА па ўсёй краіне.