Беларуская Служба

Мігранты працягваюць штурмаваць межы Літвы і Латвіі, але не Польшчы

01.04.2026 11:45
У Літве было спынена 17 спроб, у Латвіі — 49. 
Літоўскі памежнік на ахове мяжы з БеларуссюКрыніца: State Border Guard Service/Lithuania/X

Міграцыйная актыўнасць на мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза працягвае нарастаць, — паведамляе reform.news

У аўторак мігранты спрабавалі незаконна перасекчы межы Літвы і Латвіі. У Літве было спынена 17 спроб, у Латвіі — 49. У той жа час сітуацыя на мяжы з Польшчай застаецца спакойнай: польскія памежнікі паведамілі, што  31 сакавіка, спроб парушэння мяжы не зафіксавана.

Варта адзначыць, што падобная сітуацыя назіралася і ў панядзелак. Тады ў Літве за суткі выдварылі 34 мігранты. У Латвіі спроб было менш, а ў Польшчы таксама не фіксавалася парушэнняў.

эж