Лукашэнка на гэтым тыдні тры дні працаваў і тры гуляў у хакей. Яго прэс-служба гэты тыдзень ацаніла як «складаны графік», звяртае ўвагу «Наша Ніва».
Калі меркаваць па паведамленнях прэс-службы і публічнай заяве Аляксандра Лукашэнкі, то працоўных дзён на гэтым тыдні ў яго было тры.
У панядзелак 30 сакавіка ён сустрэўся ў Мінску з губернатарам Чукоцкай аўтаномнай акругі.
У сераду 1 красавіка правёў нараду з вайскоўцамі па выніках маштабнай праверкі боегатоўнасці Узброеных Сіл.
У пятніцу, 3 красавіка, адкрываў новую паліклініку ў Мінску.
У аўторак, чацвер і суботу Лукашэнка ці сам гуляў у хакей, ці даваў парады іншым хакеістам на трэніроўцы.
Прэс-служба Лукашэнкі гэты тыдзень ацаніла як «складаны графік».
«Як вам, такі марафон? Усе працуюць. Прэзідэнт працуе. Пул працуе», – напісаў канал «Пул Першага».
вс