Беларуская Служба

Зніклая Анжаліка Мельнікава за 150 тысяч долараў набыла дзве кватэры ў Мінску

06.04.2026 16:37
Былая спікерка Каардынацыйнай рады купіла нерухомасць ужо пасля знікнення з Польшчы. 
-        (  ),      ()       ( )    . , 26  2025
Прэс-канферэнцыя кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінету Беларусі Святланы Ціханоўскай (на першым плане), намесніка кіраўніка кабінету Паўла Латушкі (злева) і спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай (другая справа) у Музеі Вольнай Беларусі. Варшава, 26 студзеня 2025 года Яланта Смялоўская/Беларуская служба Польскага радыё

Былая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава, якая перастала выходзіць на сувязь 25 сакавіка 2025 года, пасля знікнення стала ўладальніцай як мінімум дзвюх кватэр у Мінску. Пра гэта паведамляе «Люстэрка» са спасылкай на дакументы.

Паводле іх, у верасні 2025 года на імя Мельнікавай была аформлена аднапакаёвая кватэра плошчай 33,8 м² на праспекце Любімава. Кошт падобнага жылля ў гэтым раёне складае прыкладна 71–82 тыс. долараў.

У студзені 2026 года яна стала ўладальніцай яшчэ адной кватэры — у ЖК «Маяк Мінска». Паводле дакументаў, гэта аднапакаёвая кватэра плошчай 91,8 м². На рынку аналагічнае жыллё ў гэтым комплексе каштуе каля 195–400 тыс. долараў.

Таксама вядома, што з 2016 года Мельнікава валодала кватэрай у Мінску разам з мужам. У 2024 годзе на яе быў накладзены арышт у межах крымінальнай справы, аднак у лютым 2026 года яго знялі. У сакавіку кватэра перайшла ў аднаасобную ўласнасць Мельнікавай пасля падзелу маёмасці.

як/вс