Украінскія вайскоўцы сцвярджаюць, што Расія выкарыстоўвае паветраную прастору Беларусі і асобных краін ЕС для запуску і пралёту ўдарных беспілотнікаў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Паветраных сілаў УСУ Юрый Ігнат, піша svaboda.org.
Паводле яго, дроны могуць пралятаць праз тэрыторыю Беларусі, Малдовы, Румыніі і непрызнанага Прыднястроўя. Таксама не выключаецца, што на беларускай тэрыторыі выкарыстоўваюцца тэхнічныя сродкі, якія дапамагаюць кіраваць беспілотнікамі і павышаць іх устойлівасць да сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.
На гэтым фоне Расія абвінаваціла краіны Балтыі ў тым, што яны нібыта спрыяюць украінскім атакам па расійскіх партах, і нават выступіла з пагрозамі.
У сваю чаргу, Латвія ўжо накіравала Маскве ноту пратэсту, назваўшы гэтыя абвінавачанні беспадстаўнымі і часткай дэзінфармацыйнай кампаніі.
эж