Беларуская Служба

«Вясну» ўзламалі? Праваабаронцы кажуць, што гэта фэйк

08.04.2026 15:24
Запісы і дакументацыю знайшлі на пакінутым камп'ютары аднаго з вясноўцаў, які з'ехаў з Беларусі. 
:
Графіка: Фота: ПЦ "Вясна"

Беларускія спецслужбы апублікавалі запісы старых унутраных сустрэч і трэнінгаў «Вясны», якія змаглі атрымаць у 2021 годзе падчас арыштаў праваабаронцаў. Але прапагандысты хлусяць, што гэта нібыта вынік свежага ўзлому.

На апублікаваных відэа семінары для валанцёраў, якія праходзілі да 2021 года. Людзям тады тлумачылі, як паводзіць сябе, калі цябе затрымалі, як размаўляць з міліцыяй і што рабіць, калі трапіў у аўтазак. Гэта была традыцыйная праваабарончая вучоба, каб людзі ведалі свае правы.

Гэтыя відэа і дакументы сілавікі забралі яшчэ пяць гадоў таму, падчас ператрусаў у 2020—2021 гадах. Гэтыя ж файлы фігуравалі ў судзе над Алесем Бяляцкім і іншымі вясноўцамі.

Як стала вядома «Нашай Ніве», запісы і дакументацыю знайшлі на пакінутым камп'ютары аднаго з вясноўцаў, які з'ехаў з Беларусі. Прапаганда дастала са следчых архіваў файлы і вырашыла паказаць іх як свежы хакерскі здабытак.

Самі праваабаронцы кажуць, што ніякіх прыкмет новай уцечкі даных няма.

нг