Беларуская Служба

На беларуска-польскай мяжы назіраюцца доўгія чэргі легкавых машын

18.04.2026 09:45
На літоўскай і латвійскай межах чэргаў няма..
Мяжа Польшчыtwitter.com/Straz_Graniczna

На беларуска-польскай мяжы зноў назіраюцца доўгія чэргі легкавых машын на выезд з Беларусі, вынікае з дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.

Так, на пераходзе «Брэст» (з польскага боку «Тарэспаль») па стане на 10:00 гадзіну па беларускім часе суботы ў чарзе стаяць 1 тыс. 50 легкавых аўтамабіляў і 38 аўтобусаў.
У «Брузгах» (польскі КПП «Кузніца») — 150 легкавікоў, у «Бераставіцы» («Баброўнікі») – 115 легкавых аўтамабіляў і два аўтобусы.

Рост чэргаў тлумачыцца чатырма выходнымі ў Беларусі: 21 красавіка ў аўторак адзначаецца Радаўніца, а працоўны дзень панядзелка 20 красавіка перанесены на суботу 25 красавіка.

На літоўскай і латвійскай межах чэргі не назіраюцца.

вс