Беларуская Служба

Латвія зафіксавала рэкордную за апошні год сутачную колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі

20.04.2026 09:50
Краіна застаецца адным з найбольш папулярных кірункаў для нелегалаў, якія спрабуюць трапіць у ЕС з Беларусі.
Сцяг ЛатвііFoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Рэкордную за апошні год колькасць спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі Беларусі — 134 — зафіксавала 18 красавіка Дзяржаўная памежная ахова Латвіі, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз аператыўных звестак службы.

Больш спробаў апошні раз адзначалася летась 1 траўня — 148.

Трохзначная колькасць спроб незаконнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы мігрантамі з трэціх краін рэгістравалася 16 разоў на працягу 342 дзён, якія прайшлі з таго часу.

Латвія застаецца адным з найбольш папулярных кірункаў для нелегалаў, якія спрабуюць трапіць у ЕС праз беларускую тэрыторыю: 1 099 спробаў пранікнення з пачатку красавіка, 1 414 — з пачатку года.

аз

Польшча ўмацоўвае бар'ер на мяжы з Беларуссю

13.04.2026 12:01
Дадатковы бар’ер павінен запаволіць спробы мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу і дасць польскім службам дадатковы час на рэакцыю.