Беларуская Служба

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы выставілі на аўкцыён

24.04.2026 18:22
Раней былі прададзены яго аўтамабіль,  зямельны ўчастак таксама спрабавалі рэалізаваць, але безвынікова.
K
Kсёндз Генрых Акалатовіч katolik.life

У Беларусі на дзяржаўны аўкцыён выставілі дзве старажытныя іконы, канфіскаваныя ў каталіцкага святара Генрыха Акалатовіча. Як паведамляе «Хрысціянская візія», у дакументах духоўны пазначаны пад свецкім імем — Генадзь Акалатовіч.

Гаворка ідзе пра ікону «Свяціцель Юліян, епіскап Кенаманійскі» XIX — пачатку ХХ стагоддзя з пачатковай цаной 700 рублёў і ікону «Уваскрасенне Хрыста з гроба» XVIII стагоддзя, ацэненую ў 4000 рублёў. Абедзве маюць гістарычную і мастацкую каштоўнасць і цяпер знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску. Таргі прызначаныя на 14 траўня.

Гэта працяг гісторыі канфіскацыі маёмасці святара пасля яго вызвалення і выезду з Беларусі. Раней былі прададзены яго аўтамабіль,  зямельны ўчастак таксама спрабавалі рэалізаваць, але безвынікова.

эж