Святлана Ціханоўская запісала зварот з гэтай нагоды. У ім яна кажа, што Беларусь атрымала галоўны ўдар Чарнобыля, а людзей параніла не толькі радыяцыя. Людзей параніла маўчанне, калі першамайскія парады былі важнейшыя за здароўе, гаворыць Святлана Ціханоўская.
— Мы павінны памятаць пра Чарнобыль, каб гэтая сітуацыя не паўтарылася. Сённяшняя ўлада Беларусі паводзіць сябе як савецкая ўлада падчас Чарнобыля. Астравецкую АЭС будавалі без належнага міжнароднага кантролю. Інцыдэнты на ёй спрабавалі прыхоўваць. Улады пайшлі далей і размяшчаюць расійскую ядзерную зброю.
Святлана Ціханоўская далей кажа, што Чарнобыль паказаў і сілу салідарнасці, паказаў, «колькі ў свеце чалавечай цеплыні».
ав