Беларуская Служба

Стартавала тая самая спрэчная «гульня Мацкевіча» для беларускіх палітыкаў і актывістаў

28.04.2026 11:20
У Кракаве паспрабуюць дамовіцца пра тое, пра што не могуць дамовіцца гадамі.
Уладзімір Мацкевічфота: ФБ метадолага

У Кракаве стартавала арганізацыйна-дзейнасная гульня, ініцыяваная метадолагам Уладзімірам Мацкевічам. Арганізатары падаюць як прастору, дзе «ў той ці іншай ступені прысутнічаюць усе палітычныя сілы Беларусі».

Гэта тыднёвы інтэнсіў, дзе ўдзельнікі з рознымі пазіцыямі павінны праз канфлікт і калектыўнае мысленне выпрацоўваць новыя падыходы да палітычных і грамадскіх праблем. Маўляў, менавіта праз сутыкненне пазіцый нараджаюцца рашэнні. На практыцы ж вынікі такіх гульняў застаюцца, мякка кажучы, невідавочнымі.

Арганізатары не раскрывалі спіс удзельнікаў. Заява пра «ўсе палітычныя сілы» выглядае гучна, але пакуль праверыць яе немагчыма: няма ні адкрытага спісу, ні разумення, хто і якую ролю насамрэч адыгрывае.

Вядома, што ў гульні ўдзельнічаюць былы палітвязень і блогер Мікола Дзядок, кіраўніца арганізацыі «Dapamoga і шэлтара «Замак» для беларускіх палітэмігрантаў Наталля Калегава, прадстаўнікі «Кіберпартызанаў». Заяўлялася таксама ўдзел Віктара Бабарыкі і прадстаўніка офіса Святланы Ціханоўскай, але пацвярджэння гэтаму пакуль няма. Усяго — больш за 70 чалавек.

НН/ав