Беларуская Служба

Вызвалены Анджэй Пачобут: Я змагу вярнуцца?

28.04.2026 13:42
Польшча і Беларусь абмяняліся вязнямі ў фармаце «пяць на пяць».
Дональд Туск і Анджэй Пачобутфота: Х Д. Туска

«Я змагу туды вярнуцца?» — гэта адныя з першых словаў Анджэя Пачобута пасля абмену на польска-беларускай мяжы. Пра гэта на партале Х напісаў прэм’ер Польшчы Дональд Туск. «Толькі ты прымаеш рашэнне. Ты ўжо вольны чалавек», — адказаў Дональд Туск.

Дзяржаўнае агенцтва «Белта» піша, што гэта стала «кульмінацыяй складанага і працяглага перагаворнага працэсу паміж КДБ Беларусі і Агенцтвам разведкі Польшчы».

Паведамляецца, што ў перыяд закрытых перамоваў паміж КДБ Беларусі і Агенцтвам разведкі Польшчы ў сілу рознай зацікаўленасці ўзнікла неабходнасць уключыць у працэс спецслужбы іншых краін. У канчатковым выніку ў ім удзельнічалі спецорганы сямі дзяржаў.

Сёння стала вядома, што ўчора адбылася сустрэча міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і спецпрадстаўніка ЗША па Беларусі Джона Коўла.

Падрабязнасці не паведамляліся, але допіс міністра Сікорскага: «Важныя справы» дазволіў выказваць здагадку пра вызваленне Анджэя Пачобута.

Польшча выпусціла беларускіх шпіёнаў. Беларуская прапаганда назвала іх «годнымі людзьмі, якія працавалі на карысць дзяржавы».

ав