Бакі абмеркавалі вызваленне Анджэя Пачобута, апошнія падзеі, а таксама далейшыя крокі ў супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Польшчай.
— Была рада сустрэцца з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім на палях Ініцыятывы трох мораў у Дуброўніку. Я выказала ўдзячнасць Польшчы і асабіста прэзідэнту за пастаянную ўвагу на найвышэйшым узроўні да справы Анджэя Пачобута, які сёння быў вызвалены, а таксама за прысуджэнне яму летась найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды Польшчы — Ордэна Белага Арла. Мы абмеркавалі бягучыя падзеі і наступныя крокі ў нашым супрацоўніцтве.
Святлана Ціханоўская правяла на саміце шэраг сустрэч. У тым ліку з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.
ав