Беларуская Служба

Анджэй Пачобут на волі. «Дыпламатыя знайшла патрэбныя аргументы. Гэта дае надзею»

29.04.2026 13:42
Вызваленне Анджэя Пачобута дае кволую надзею на змену палітыкі Мінска.
         .
Спецыяльны пасланнік ЗША па справах Беларусі Джон Коўл у Варшаве. Foto: Фота: PAP/Paweł Supernak

Анджэй Пачобут на свабодзе. Ён быў самым каштоўным закладнікам у руках беларускага рэжыму  нагадвае каментатар выдання «Жэчпасполіта» Руслан Шошын. Відаць, польская дыпламатыя разам са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам (з якім міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі сустрэўся ў Варшаве ў аўторак) знайшла патрэбныя аргументы, каб пераканаць Алясандра Лукашэнку.

Вызваленне Анджэя Пачобута дае кволую надзею на змену палітыкі Мінска. Не варта чакаць раптоўных дэмакратычных рэформаў, але неабходна заўважыць факт, што Лукашэнка імкнецца да пацяплення адносін з Захадам, у тым ліку з Польшчай.

Беларускі дыктатар жорсткі і бязлітасны, ён вызваляе палітычных зняволеных зусім не па гуманітарных меркаваннях. Але ён дасведчаны палітык і не можа не заўважаць, што ў Уладзіміра Пуціна няма плана на вайну з Украінай, якая вядзецца ўжо больш за пяць гадоў.

Зацяжны канфлікт, санкцыі і ізаляцыя ўплываюць на эканамічнае становішча Беларусі, і яе залежнасць ад усходняга суседа становіцца крытычнай. У гэты патэнцыйна вырашальны для будучыні Беларусі момант свабодны свет павінен пераканаць дыктатара не толькі вызваліць усіх несправядліва асуджаных, але і спыніць рэпрэсіі, якія ідуць несупынна з 2020 года.

нг

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся са спецпрадстаўніком ЗША па Беларусі

28.04.2026 12:57
«Важныя справы», — так віцэ-прэм’ер і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пракаментаваў перамовы з Джонам Коўлам.

Пасол ЗША ў Польшчы пра вызваленне Пачобута: Амерыка выконвае свае абавязацельствы перад сябрамі і саюзнікамі

28.04.2026 14:01
Пасол таксама падкрэсліў важную ролю польскіх партнёраў у перамовах.

Сем краін удзельнічалі ў абмене вязнямі з Беларуссю

28.04.2026 15:22
Міністр замежных спраў Польшчы падкрэсліў, што перамовы былі паспяховымі, бо, нягледзячы на ўдзел прадстаўнікоў некалькіх краін, ім удалося захаваць іх у сакрэце.

Прэзідэнт Наўроцкі Пачобуту: Запрашаю вас атрымаць Ордэн Белага Арла

28.04.2026 17:03
Прэзідэнт Польшчы абвясціў аб узнагароджанні Анджэя Пачобута ордэнам Белага Арла 11 лістапада мінулага года.

Дырэктар Цэнтра ўсходніх даследаванняў: Вызваленне Пачобута не азначае ніякіх сістэмных змен у Беларусі

29.04.2026 08:17
Войцех Каноньчук нагадвае пра сістэмную залежнасць Лукашэнкі ад маскоўскага рэжыму.

Анджэй Пачобут будзе запрошаны ў Сейм

29.04.2026 10:48
Цяпер вызвалены журналіст знаходзіцца пад наглядам польскіх лекараў.