Святлана Ціханоўская на палях Ініцыятывы трох мораў у Харватыі сустрэлася з прэзідэнтам Румыніі Нікушарам Данам і спікерам парламента Эстоніі Лаўры Хусарам.
Падчас размовы з румынскім лідарам абмеркавалі паглыбленне супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, магчымасць далучэння да міжнароднага гуманітарнага фонду, а таксама перспектывы візіту ў Бухарэст. Ціханоўская таксама падзякавала Румыніі за падтрымку ў вызваленні палітвязняў.
На сустрэчы са спікерам парламента Эстоніі гаворка ішла пра санкцыйную палітыку, падтрымку беларускай моладзі і далейшае супрацоўніцтва. Ціханоўская падкрэсліла неабходнасць адрозніваць беларусаў ад расіян у заканадаўчых ініцыятывах і не распаўсюджваць абмежаванні на тых, хто не падтрымлівае рэжым.
Яна таксама запрасіла эстонскага спікера наведаць Місію дэмакратычных сіл у Таліне.
Крыніца: Тэлеграм-канал С. Ціханоўскай
нг