Беларуская Служба

У Варшаве на працягу двух дзён — 1 і 2 мая — працуе V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету

01.05.2026 15:01
На сустрэчы беларусы абмяркоўваюць праблемы, шукаюць рашэнні і вызначаюць перспектывы.
.
.фота: С.Ціханоўская

Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці з вітальнай прамовай, у якой падкрэсліла, што за гэтыя гады беларусы не толькі захавалі еднасць, але і навучыліся разам адказваць на новыя выклікі.

— Гэтая канферэнцыя стала не толькі добрай традыцыяй, але і неабходнасцю. Гэта калектыўны мазгавы штурм, калі мы збіраемся разам, каб вырашыць найбольш вострыя праблемы, якія стаяць перад беларусамі замежжа. Наш рух, як жывы арганізм, развіваецца, узмацняецца. Змяняюцца знешнія абставіны — змяняемся і мы. Колькі нас ні душаць рэпрэсіямі, ні палохаюць, ні спрабуюць разбурыць нашу еднасць — мы з вамі працягваем упарта рабіць сваю беларускую справу.

Адначасова, побач з будынкам праходзіла акцыя беларусаў, якія крытычна ацэньваюць працу, у тым ліку Святланы Ціханоўскай. Сваю акцыю яны праводзілі «супраць дзейнасці самазванцаў і махляроў, якія, прыкрываючыся імем народа Беларусі, незаконна прысвойваюць сродкі заходніх донараў, датычныя да ўцечкі персанальных звестак і садзейнічаюць палітычна матываваным арыштам».

На думку арганізатараў такія мерапрыемства, як Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету, не накіраваны на вырашэнне рэальных праблем, а выкарыстоўваюцца для асваення фінансавання.

ав