Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у мерапрыемствах саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці як запрошаная госця ад Беларусі, а таксама ў канферэнцыі «Ерэванскі дыялог», арганізаванай МЗС Арменіі.
Гэта першы візіт беларускай лідаркі ў Арменію. Раней з прычын бяспекі пра яе візіт у Арменію не паведамлялася, піша яе прэс-служба.
Гаспадаром саміту з’яўляецца Нікол Пашынян — прэм’ер-міністр Арменіі. У Ерэван таксама прыбылі Эмануэль Макрон, Урсула фон дэр Ляен, Антоніу Кошта, Кая Калас, Кір Стармер, Уладзімір Зяленскі, Джорджа Мелоні і многія іншыя лідары. Упершыню ў саміце возьме ўдзел прэм’ер-міністр Канады.
Ціханоўская прадставіць Беларусь на самітах Еўрапейскай палітычнай супольнасці ўжо ў пяты раз.
Наша Ніва/ав