Беларуская Служба

Культурная дыпламатыя становіцца адным з самых моцных інструментаў падтрымкі Беларусі

07.05.2026 12:56
Беларуская культура на Венецыянскай біенале. 
:
Фота: Тэлеграм-канал С. Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская далучылася да Венецыянскай біенале — адной з найстарэйшых і найбольш прэстыжных міжнародных выставаў сучаснага мастацтва ў свеце.

Сёлета тут прадстаўленая выстава «Official. Unofficial. Belarus», створаная камандай Беларускага Свабоднага Тэатра. Выстава адкрывае свету праўду пра сучасную Беларусь: праз сімвалы цэнзуры, галасы палітвязняў, вобразы татальнага кантролю і досвед жыцця пад ціскам сістэмы. Галоўная ідэя: беларуская культура існуе не дзякуючы дзяржаве, а насуперак ёй.

Культурная дыпламатыя сёння становіцца адным з самых моцных інструментаў падтрымкі Беларусі. Праз такія праекты беларусы маюць магчымасць не толькі захоўваць сваю ідэнтычнасць, але і распавядаць свету пра нашу культуру, таленты і сілу.

Сярод стваральнікаў: 

— сузаснавальніца і мастацкая кіраўніца Беларускага Свабоднага Тэатра Наталля Каляда;

— сузаснавальнік і мастацкі кіраўнік Беларускага Свабоднага Тэатра Мікалай Халезін;

— куратарка выставы Даніэла Каляда;

— мастак Сяргей Грыневіч;

— кампазітарка Вольга Падгайская;

— мастак Уладзімір Цэслер.

Святлана Ціханоўская адзначае:

— Сёння беларуская культура — гэта не толькі пра мастацтва. Гэта пра супраціў і права быць пачутымі. На Венецыянская біенале, якая штогод прыцягвае сотні тысяч наведвальнікаў і задае глабальныя трэнды, Беларусь прадстаўленая праз цэлы павільён.

Я ўражаная глыбінёй і смеласцю гэтай выставы. Яна паказвае, што беларуская культура жыве і развіваецца, нягледзячы ні на што. Дзякуй кожнаму Свабоднаму тэатру і кожнаму ўдзельніку, якія даносяць праўду пра Беларусь да ўсяго свету. Вы — прыклад сапраўднай любові да сваёй краіны і культуры.

Беларуская культура сёння прадстаўленая на адной з галоўных сусветных арт-падзеяў — і гэта нагода для гонару. Тут, у Венецыі, яе бачаць, чуюць і адчуваюць людзі з усяго свету. І гэта яшчэ раз паказвае, наколькі беларусы таленавітыя.

Тэлеграм-канал С. Ціханоўскай

нг

Свята мастацтва суправаджаецца адным з найбуйнейшых дыпламатычных скандалаў

07.05.2026 12:00
У суботу адкрываецца 61-я Міжнародная мастацкая выстава Венецыянская біенале.